Usplësk – Халва (Chalva)
Genre Rock

LYRIC
Халва (Chalva)

Прахалодна адношуся я
Мышы пад нашай падлогай
Скончылася мыла, стогне мабіла
З пенай ля рота самотныя нашы бацькі
Пьяныя нашы браты
Цяжарныя нашыя сёстры, амінь!
Прахалодна адношуся я
Крот, перебіты рыдлеўкай у цёплай зямлі
Хуткія дні, мы едакі безвыніковай халвы
Прахалодна адношуся я, вы?
Прахалодна адносішся ты
Прахалодна адношуся я, я

Нервуемся
Вяртаемся ў норы спальных раёнаў
Спяшаемся
Спяшаемся, ціха злуемся
Прахалодна адношуся я
Прахалодна адносішся ты
Мы застаемся адны
Нервуемся
Вяртаемся ў норы спальных раёнаў
Спяшаемся
Спяшаемся, ціха злуемся
Прахалодна адношуся я
Прахалодна адносішся ты
Мы застаемся адны
Мы застаемся адны
Мы застаемся адны..

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *